Міхаіл Гулін. «2013: Гэта выдатная лакмусавая паперка»
COOL’OK падзеяў 2013 ад часопіса pARTisan! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў і герояк!
«У 2013 годзе я б адзначыў конкурс «На шляху да сучаснага музея» (кіроўца Ала Вайсбанд). Ён праходзіць ужо чацвёрты раз, а паколькі такая сталасць для недзяржаўных культурных ініцыятыў у нас досыць рэдкая рэч, то я б адзначыў гэта як дасягненне.»