СONTEMPORARY vs MODERN: круглы стол з удзелам мастакоў Сяргея Грыневіча, Уладзіміра Качана і Юрыя Якавенкі

kruglyj stol1

21 лютага (субота) ў Гродна (антыкафэ "Жывы час", вул. К. Маркса, 13), у межах праекта "На шляху да сучаснага музея", адбудзецца круглы стол з удзелам мастакоў Сяргея Грыневіча, Уладзіміра Качана і Юрыя Якавенкі СONTEMPORARY vs  MODERN. Пачатак а 15:00.

Ці магчыма сёння супрацьпастаўляць актуальнае мастацтва сучаснаму? Што з нашага актуальнага трапіць у падручнікі па гісторыі мастацтваў заўтра? Што застанецца нашчадкам? Якія артэфакты?

Актуальнае мастацтва азначае перавагу ідэі над майстэрствам выканання. Яно перастала апераваць паняццем прыгожае.

Мастацтва сёння – гэта сродак пазнання свету, форма роздуму і фіксацыя назіранняў за ім, а не проста эстэтычны аб’ект.

Стала модным крытыкаваць арт-інстытуцыі, ганіць супрацоўніцтва андэграўнда з праўладнымі структурамі.

Прагрэсіўнымі лічацца мастакі, якія знаходзяцца ў сталых пошуках новай эстэтыкі і вобразаў.

Адмова ад пазнавальнага стылю, творчасць у разнастайных медыя ставяць эстэтычны вопыт вышэй за фактычнае значэнне арт-аб’екта.

Адпаведна прадстаўнікоў сучаснага фігуратыўнага жывапісу папракаюць у рамесніцтве і называюць іх “інтэр’ернымі жывапісцамі”. Усё, што "прыгожа" – гэта дызайн і ўтылітарнасць.

Але наколькі справядлівыя гэтыя папрокі? Ці перажыве нашае актуальнае мастацтва нашае актуальнае сёння?

21 лютага пра гэта будуць разважаць беларускія мастакі, што прадстаўляюць розныя жанры і накірункі сучаснага мастацтва: Сяргей Грыневіч, Уладзімір Качан, Юрый Якавенка.

 Мадэратар – Таццяна Маркіна.

Мерапрыемства ў Facebook

--------------------------------------------

21 февраля (субота) в Гродно (антикафе "Живое время", ул. К. Маркса, 13), в рамках проекта "На пути к современному музею", состоится круглый стол с участием художников Сергея Гриневича, Владимира Качана и Юрия Яковенко СONTEMPORARY vs  MODERN. Начало в 15:00. 

Можно ли сегодня противопоставлять актуальное искусство современному?

Что из нашего актуального  сегодня попадёт в учебники по истории искусств завтра? Что останется для потомков? Какие артефакты?

Актуальное искусство предполагает преимущество идеи над мастерством исполнения.  Оно перестало оперировать понятием прекрасного.

Искусство сегодня – это средство познания мира, форма размышления и фиксация наблюдений за ним, а не просто эстетический объект.

Стало модным критиковать арт-институции, осуждать сотрудничество  андеграунда с провластными художественными структурами.  

Прогрессивными считаются  художники, которые  находятся в постоянных поисках новой эстетики и образов.

Отказ от узнаваемого стиля, творчество в разнообразных медиа ставят эстетический опыт выше фактического значения арт-объекта.

Соответственно представителей современной фигуративной живописи всё упрекают в ремесленничестве, называя их «интерьерными живописцами».

Всё, что «красиво» - это дизайн и утилитарность.

Но насколько справедливы эти упреки? Переживет ли актуальное искусство наше актуальное сегодня?

21 февраля  об этом будут рассуждать белорусские художники, представляющие разные жанры и направления современного искусства: Сергей Гриневич, Владимир Качан и Юрий Яковенко.

Модератор - Татьяна Маркина. 

Мероприятие в Facebook

DLE 9.6 DLE   UCOZ  joomla!