Лекцыі Андрэя Дурэйка ў Гродне

2014.05.23 Afisha Grodno AD small 1 1     2014.05.28 Afisha Grodno AD Zaraz small 2       

23 і 28 траўня ў Гродне ў межах праекта «На шляху да сучаснага музея-5» пры супрацы Інстытута імя Гётэ ў Мінску і ГА «Цэнтр "Трэці сектар"» адбудуцца лекцыі Андрэя Дурэйка пра сучаснае беларускае мастацтва.

 Увага! Змена месца правядзення лекцый!

23 траўня (пятніца) - «П р а___________б е л. Беларускае мастацтва за мяжой». 

Антыкафэ «Жывы час» (вул. Вялікая Траецкая, 48), 18:30 

 

28 траўня (серада) - «ЗАРАЗ. Тэндэнцыі ў сучасным мастацтве Беларусі»

Вул. Будзёнага, 48а, оф. 63, 18:30

Чым адрозніваецца сістэма мастацкай адукацыі ў Беларусі ад еўрапейскай? Як склаўся лёс маладых беларускіх мастакоў, якія ў апошнія дзесяцігоддзі пакінулі краіну? Як суадносяцца адно з адным працы беларусаў, створаныя па той і гэты бок дзяржаўнай мяжы? Ці можам мы казаць пра «беларускае сучаснае мастацтва» як пра самастойны мастацкі феномен са сваімі дакладна вызначанымі канцэптуальнымі і эстэтычнымі асаблівасцямі?

Андрэй Дурэйка – мастак з Беларусі, які ўжо больш за 15 год жыве і працуе ў Дзюсельдорфе. Увесь гэты час ён збірае матэрыялы пра творчасць сваіх суайчыннікаў. Ягоныя лекцыі – гэта першы і адзіны ў сваім родзе вопыт рэпрэзентацыі і сістэматызацыі актуальнай мастацкай практыкі беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і за яе межамі. На лекцыях, ілюстраваных масай рэпрадукцый, будзе прадстаўлена творчасць больш як 40 мастакоў. Акрамя таго Андрэй падзеліцца сваімі развагамі пра агульны стан беларускай мастацкай культуры. Слухачы, чыё знаёмства з актуальным мастацтвам толькі пачынаецца, атрымаюць унікальную магчымасць абмеркаваць на канкрэтных прыкладах частыя пытанні пра каштоўнасці, значнасць і крытэры ацэнкі прац, што не ўкладаюцца ў нашыя традыцыйныя ўяўленні пра тое, што такое “мастацтва”.

Андрэй Дурэйка нарадзіўся ў 1971 годзе ў Гродне. У гады перабудовы вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У канцы 1980-х і 1990-ыя актыўна займаўся акцыянізмам і перформансам. У 1991 годзе паступіў на манументальнае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў, адкуль быў выключаны пад час арганізацыі выставы «Уроки нехорошего искусства». З 1994-га году пакідае занятак жывапісам пад дэвізам «не экспрэсіянізму» і засяроджвае ўвагу на канцэптуальным мастацтве, ствараючы аб’екты і інсталяцыі. У 1998 годзе паступае ў Дзюсельдорфскую акадэмію мастацтваў у клас Герхарда Мерца. З 2005 года ўдзельнічае ў калектыўным праекце «Рэвізія» (сумесна з Максімам Вакульчыкам, Жанай Грак, Андрэем Лагінавым і Максімам Тымінько). Час ад часу выступае ў ролі куратара і крытыка. Жыве і працуе ў Дзюсельдорфе.

Лекцыі будуць праілюстраваны шматлікімі фатаграфіямі і відэа.

 Даведкі па тэлефонах:  8029 7843221;  8029 1068594

Запрашаем усіх ахвотнікаў!

          

 

DLE 9.6 DLE   UCOZ  joomla!