BECOMING AN ARTIST

BECOMING AN ARTIST

Экспликация
Explication
Полное описание проекта

Экспликация


BECOMING AN ARTIST. Станаўленне ў чатырох гісторыях

BECOMING AN ARTIST. Кантэкстуалізацыя

Да агляду прадстаўлена другая частка з трох куратарскіх пректаў*, якія звяртаюць увагу на спецыфіку сітуацыі ў сучасным маладым беларускім мастацтве. Праект робіць акцэнт на праблеме пазіцыянавання маладога аўтара ў будзеных арт-з’явах краіны і наваколля праз прызму самаідэнтыфікацыі майстра.

BECOMING AN ARTIST. Ідэнтыфікацыя

У бясконцым пошуку актуалізацыі паняцце самаразумення мастака ператварылася ў стыгмы, у гэтакае таўро для маладых аўтараў. Можна прасачыць сімптаматыку рашэнняў ўдзельнікаў праекта, іх рэакцыі на болевыя працэсы часу ды скіравацца да пытання ідэнтычнасці ў рамках звыклай сістэмы каштоўнасцей. Вобраз часу, узаемаадносіны мастака з культурай, гісторыяй, яго дыялогі з грамадствам і дзяржавай – усе, што нейкім чынам спрыяла ці замінала станаўленню мастака-асобы – з’яўляюцца асноўнымі героямі праекта.

BECOMING AN ARTIST. Фіксацыя і дакументацыя

Праект спрабуе дакументаваць мастацкія працэсы. І гэтая спроба адбываецца з нуля, бо абапіраецца адно на ўласны досвед мастака і самаадукацыю, адмаўляе стэрэатыпам і “аджыўшым” паняццям. Пры пасіўнасці арт-інстытуцый краіны, а таксама ў сітуацыі нястэчы прафесіянальных даследчыкаў (адной з функцый якіх з’яўляецца фіксаванне і архівацыя мастацкіх працэсаў), мастак пачынае вывучаць сам сябе, задаваць пытанні і падымаць праблему неназванасці рэчаў і з’яў.  Па сутнасці, гаворка ідзе пра чарговую ролю ў шэразе сама-вызначэнняў мастака: сам сабе мэнэджар, калекцыянер, куратар, крытык. Усе гэтыя ролі з’яўляюцца вымушанымі на цаліне беларускай арт-глебы.

BECOMING AN ARTIST. Фенаменалагізацыя

У першую чаргу, праект быў створаны ў імкненні адказаць на пытанне шэраговага гледача: хто такі мастак?  У спробе пазбавіцца неартыкуляванасці, нерэфлексіўнасці і адсутнасці разумення сучаснага арт-вектара, праект прысвячаецца апісанню базісных працэсаў, узаемасувязяў ды ўзаемавыключэнняў актуальнага мастацтва, якое ў рамках краіны замкнулася ў лакальнасці эстэтычнага і мае патрэбу дыялога мастак-глядач.

*”Структурызацыя”, травень 2013, галерэя сучаснага мастацтва Ў; “Тэорыя адкрытай сістэмы”, распрацоўваецца

Наталля Гарачая


Explication


BECOMING AN ARTIST. The formation in four stories

BECOMING AN ARTIST. Contextualization

On the exposition you can see the second part out of the three curatorial projects *, which pay attention to the specific situation in the contemporary young Belarusian art. The project focuses on the problem of positioning a young author in the art events of the country and the surrounding area through the lens of his or her own self-identification.

BECOMING AN ARTIST.  Identification

In the endless search for mainstreaming, the concept of self-understanding of the artist has become a sort of stigma for young authors. You can trace how the project participants solved that problem and how they reacted to painful processes of the time. Also you can think over the issue of identity in the framework of traditional system of values. The image of the time, the "artist – culture/history" relations,  his dialogue with the society and the state  – all that  in some way helped or hindered the process of becoming an artist – will be the topic of the project .

BECOMING AN ARTIST. Fixation and Documentation

The project attempts to document the artistic processes. And this is an attempt from scratch, as it is based only on the artist’s experience and self-education, denies stereotypes and "obsolete" concepts. When art institutions of the country are passive and there is a lack of professional researchers (one of their functions is to record and fix artistic processes), an artist begins to examine himself, to ask questions and raise the issue of giving names to things and phenomena. In fact, we are talking about one more role in a series of artist self- definitions: manager, collector, curator and critic in the same person. All these roles are forced by the situation in contemporary Belarusian art.

BECOMING AN ARTIST. Phenomena

First of all, the project was created in an effort to answer the question of a spectator "What does it mean to be an artist?" In an attempt to give names to artistic phenomena and to understand contemporary art vector, the project is dedicated to the description of basic processes, relationships and exceptions of contemporary art. In Belarus art is in sort of aesthetic isolation and that’s why in a great need of "artist – audience" dialogue.

* "Structuring", May, 2013, "Ў" Gallery of Contemporary Art, "The theory of open systems"

Natalia Harachaya

DLE 9.6 DLE   UCOZ  joomla!